Добавить новость

За жнівень па палітычных крымінальных справах асуджана не менш за 136 чалавек

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вядзе маніторынг пратэстных крымінальных справаў, распачатых у сувязі з рэалізацыяй грамадзянамі сваіх асноўных правоў і свабод падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі летась, а таксама пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання.

Сёлетні жнівень унёс яшчэ глыбейшы раскол ва ўзаемаадносіны паміж дзяржавай і грамадствам, да голасу якога беларускія ўлады дэманстратыўна адмовіліся прыслухоўвацца. 9 жніўня падчас вялікай размовы з журналістамі А. Лукашэнка ў грэблівай форме адказваў на пытанні журналістаў замежных СМІ пра ахвяраў катаванняў у ізалятары на Акрэсціна ў жніўні мінулага года. Падчас гэтай прэс-канферэнцыі старшыня СК Дзмітрый Гара заявіў пра колькасць зваротаў па фактах зверстваў і жорсткасці сілавікоў у жніўні 2020 года: каля 5 тысяч.

26 жніўня Следчы камітэт выпусціў прэс-рэліз, дзе выступіў з заявай пра тое, што вынікі праверкі па факце жорсткіх і беспакараных катаванняў з боку праваахоўных органаў падчас масавых затрыманняў удзельнікаў мірных акцый пратэсту зводзяцца да адсутнасці падставаў для завядзення крымінальных справаў па факце падзей, якія праваабарончая супольнасць расцаніла як злачынствы супраць бяспекі чалавецтва.

30 ліпеня Следчы камітэт заявіў пра распачынанне 4691 крымінальнай справы са жніўня 2020 года па падзеях, звязаных з акцыямі пратэсту. Такім чынам, беларускія ўлады замест расследавання амаль пяці тысяч крымінальных справаў пра катаванні па падзеях жніўня мінулага года, распачалі і расследуюць каля пяці тысяч справаў па фактах пратэсту супраць нелегітымнай улады, які выяўляецца ў самай рознай форме. Дэманстратыўны характар дзеянняў уладаў стварае сітуацыю, у якой, прыводзячы ў «парадак» унутрыпалітычную сітуацыю, ствараюцца перадумовы для скрайніх формаў праявы незадаволенасці ўладай праз адсутнасць эфектыўных механізмаў абароны правоў чалавека. Крымінальны пераслед застаецца найчасцей ужываным інструментам у руках уладаў для пакарання асобаў, якія адкрыта выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю і нязгоду з уладай, што прымяняе жорсткае абыходжанне супраць сваіх грамадзян.

Колькасць палітычных зняволеных працягвае павялічвацца: у жніўні палітвязнямі былі прызнаны 49 чалавек. Па стане на 1 верасня колькасць палітвязняў, якія адбываюць пакаранне ў папраўчых калоніях, у папраўчых установах адкрытага тыпу, якія змяшчаюцца ў СІЗА і пад хатнім арыштам, складае 653 чалавекі. З іх 511 чалавек ужо асуджаны на розныя тэрміны пакарання, у адносінах да 30 чалавек ідзе судовы разгляд, яшчэ 112 палітвязняў чакаюць суду.

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома пра не менш як 136 асуджаных па «пратэстных» крымінальных справах у апошнім летнім месяцы. З іх 22,06% складаюць жанчыны, 77,94% — мужчыны.

Варта адзначыць, што 36,76% грамадзян былі асуджаны ў жніўні па дыфамацыйных артыкулах (арт. 188, 367, 368, 369, 370, 391), на выключэнні якіх з Крымінальнага кодэкса доўгі час настойвае праваабарончая супольнасць.

ПЦ «Вясна» вядома пра як мінімум адну грамадзянку, абвешчаную ў вышук.

Геаграфія прысудаў па «пратэстных» крымінальных справах у жніўні выглядае наступным чынам:

  • Менск — 25 чалавек;
  • Берасцейская вобласць — 58 чалавек;
  • Гарадзенская вобласць — 10 чалавек;
  • Менская вобласць — 10 чалавек;
  • Магілёўская вобласць — 11 чалавек;
  • Гомельская вобласць — 17 чалавек;
  • Віцебская вобласць — 5 чалавек.

Віды і памеры пакарання па «пратэстных» крымінальных справах

Сумарна за жнівень па палітычна матываваных крымінальных справах, вядомым ПЦ «Вясна», суды вынеслі:

  • 120 гадоў і 1 месяц зняволення для 43 чалавек;
  • 85 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») для 39 чалавек;
  • 93 гады абмежавання вол без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») для 47 чалавек;
  • 3 месяцы арышту для 1 чалавека;
  • 3 гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі для 1 непоўнагадовага;
  • 120 гадзінаў грамадскіх работ для 1 чалавека;
  • 480 базавых велічынь штрафу для 4 чалавек;
  • 2300 базавых велічынь штрафу як дадатковае пакаранне для 2 чалавек.

spring96.org

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Гомеле

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media









103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Гомеля — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Гомеля или других населённых пунктов Гомельской области мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Гомеле можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России



Топ 10 новостей последнего часа в Гомеле и Гомельской области



Rss.plus


Новости России







Rss.plus
Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Гомеле, в Гомельской области и в России