Добавить новость

Кругазварот полікарбанату ў жывой і нежывой прыродзе

«Лыжка не існуе... Гэта ня лыжка гнецца, справа ў табе» — я разглядаю лыжачку з бруднымі кроплямі кавы, якія зьнікнуць як раса, варта толькі лыжку страсянуць. Лыжкі існуюць, яны існуюць больш і даўжэй рэальна, чым мы. Я памру, а лыжкі застануцца, вось гэтыя ж, якія Бог ведае адкуль узяліся ў маёй хаце, будуць ляжаць сабе на палічцы, ці красавацца бліскучымі галовамі ў нейкай шклянцы, слоіку на новай кухні, дзе не будзе мяне, а будуць мае дзеці, унукі, нейкія нявесткі, іх сёстры, маці, сябры. Новы сьвет, новыя людзі — але з маімі лыжкамі. Я на той час, можа, спарахнею, як стары пень, у сырой зямлі восеньню, і сухой — летам, мёрзлай — зімой. Мой стан будзе адпавядаць пары году. Мёрзлае цела, сухое цела, мокрае цела. А лыжкі будуць захоўваць свой бадзёры мэталічны стан...


Але я не пра лыжкі. Пра полікарбанат. Гэта такі матэрыял, з панэляў, злучаных рэбрамі, выкарыстоўваецца для стварэньня альтанак, напрыклад, каб дах прапускаў сьвятло. Папулярны пры будоўлі цяпліц. Цяпер модна мець такія цяпліцы. Каб было, як у людзей.


Аляксей таксама хацеў, каб было як у людзей — цяпліца з дахам з полікарбанату. У яго малыя дзеці. Вясной ён і жонка накідалі б у глебу насеньня такога-сякога, накрылі б полікарбанатам — а ўлетку елі б сабе агуркі і памідоры, піхалі б іх у слоікі, закручвалі б мэталічнымі крышкамі, і хавалі б у склеп. Шмат розных слоікаў: салаты, гуркі марынаваныя, салёныя, квашаныя, кампоты, варэньні, сокі, памідоры ва ўласным соку, кетчупы, аджыкі... Каб не было ніякага голаду. І было ўсё, як у людзей.


Ужо і вясна прыйшла, трэба грады садзіць, а полікарбанату няма. Чым цяпліцу накрываць, ня плёнкай жа? Хто зараз плёнкай накрывае цяпліцы? Дурні хіба нейкія ці жабракі. Ёсьць жа полікарбанат! Толькі няма грошай.


Неяк Аляксей паехаў у Гомель, узяў з сабой рэвальвэр. Набыў калісьці на рынку, казаў, у Падмаскоўі. Там гэта проста — хочаш пісталет, дык купі сабе і хадзі як чалавек, нікога ня бойся. І ён хацеў, каб было, як у людзей.


Потым у Гомелі сеў у таксі, заехаў у лес каля роднай амаль вёскі (бо сам з Расеі) і выстраліў у таксіста. Забраў грошы, адагнаў у лес аўто, зацягнуў цела, схаваў у бураломе. Пайшоў і купіў сабе той полікарбанат. Тры лісты купіў. Нядаўна я глядзела — можна набыць ліст за 50 рублёў, магчыма, і ён купіў недзе за 150 рублёў. Хапіла б на цяпліцу, напэўна, тры лісты. Толькі памідораў не пасьпеў дачакацца — міліцыя прыйшла. Забрала і яго, і той полікарбанат. Бо гэта яго маёмасьць, і яе, як падазроную, таксама арыштоўваюць. Так паложана.


На судзе ён тлумачыў, што грошы вельмі трэба былі — каб полікарбанат набыць. «Што, так гарэла?» — стомлена ўдакладніла судзьдзя. «Ну, на той момант выходзіла, што так» — схіліў галаву расіянін.


Яму далі 22 гады і пастанавілі канфіскаваць яго маёмасьць: грузавік, мабільны тэлефон і тры лісты полікарбанату. «Арыштаваную маёмасьць скарыстаць у лік пагашэньня шкоды, прычыненай пацярпелай» — зачытала судзьдзя. Гэта значыць, што маёмасьць яго — тры лісты полікарбанату ў тым ліку — аддзел прымусовага выкананьня пакараньня рэалізуе і грошы аддасьць пацярпелай — жонцы забітага чалавека. Нехта пойдзе ў краму канфіскаваных тавараў і набудзе сабе тры лісты полікарбанату, можа, таньней, чым на кірмашы, можа, не за 50, а за 40, і пабудуе сабе цяпліцу, накрые такім празрыстым дахам, наросьціць гуркоў там, памідораў, яшчэ якой трасцы, каб было як у людзей.


А чалавека няма.


Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Гомеле

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media









103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Гомеля — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Гомеля или других населённых пунктов Гомельской области мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Гомеле можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России



Топ 10 новостей последнего часа в Гомеле и Гомельской области



Rss.plus


Новости России







Rss.plus
Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Гомеле, в Гомельской области и в России