Удзел загадчыка Краязнаўчага музея Полацка Водневай І.П. у "Лепельскіх чытаннях"
19 кастрычніка 2018 г. загадчык Краязнаўчага музея Полацка Воднева І.П. прыняла ўдзел у VIII навукова-практычнай канферэнцыі "Лепельскія чытанні". Сярод выступоўцаў былі гісторыкі і археолагі, краязнаўцы і настаўнікі з Мінска, Віцебска, Полацка, Лепеля. На канферэнцыі ўздымаліся пытанні, якія ахоплівалі перыяд ад неаліту і да нашых дзён, галоўным чынам прысвечаныя Лепельшчыне.