У Беларусі запусцілі марафон агучвання твораў Янкі Купалы. Распавядаем, для чаго гэта неабходна
У рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння паэта Янкі Купалы ініцыятыва say.by запусціла цікавы праект. Усім ахвотным прапануецца з дапамогай спецыяльнага сайта запісаць сваім голасам любы твор паэта. Як растлумачылі стваральнікі ініцыятывы, такім чынам яны спрабуюць сабраць моўную базу, каб у будучыні тэхналогіі маглі працаваць з карыстальнікам па-беларуску.