Ці добра вы ведаеце Беларусь? Тэст для аматараў вандровак
Дзіўная піраміда ва Уздзе, самы доўгі падвесны мост, 500-гадовая царква-крэпасць і шыкоўны палац з малюнка Напалеона Орды, які ператварыўся ў занядбанку. Калі вы любіце падарожнічаць па Беларусі (таксама як мы), то, напэўна, бывалі ў гэтых месцах або чулі пра іх. Прайдзіце наш чарговы тэст і праверце свае веды.