Космас, хорар, Хаакін Фенікс. Якія фільмы паглядзець у траўні
У апошні вясновы месяц будзе што паглядзець як у кінатэатрах, так і на стрымінгавых сэрвісах. «Дысней» пакажа навуковую фантастыку пра падлеткаў, Netflix — прыгоды пра забойцу з Джэніфер Лопес у галоўнай ролі, а ў кінатэатры завязуць адзін з самых незвычайных фільмаў года — «Усе страхі Бо» з Хаакінам Феніксам. З яго і пачнём.