Стрыптыз, вядзьмар, хадзячыя мерцвякі. Што паглядзець у чэрвені
Першы летні месяц будзе дзіўным. Стрымінгавыя сэрвісы запланавалі мноства патэнцыйна цікавых серыялаў, а вось выдатных поўнаметражных стужак не прадбачыцца. Таму сёння засяродзімся толькі на шматсерыйных праектах. Пагаворым як пра навінкі, так і пра вельмі чаканыя працягі.