З гісторыі Нарыцка-Ласіцкай царквы.
![](https://i0.wp.com/postavy.of.by/wp-content/uploads/2019/12/1.jpg?resize=150%2C150)
Блытаніна як у назве царквы, месцы знаходжання і яе гісторыі існуе больш як 200 гадоў яшчэ з эпохі ўніяцтва ў нашых мясцінах. Напускае туману і нашая родная праваслаўная царква.
Бо афіцыйна на сайце Полацкай епархіі значыцца што: “Храм был построен в начале XX века, является памятником архитектуры ретроспективно-русского стиля. Храм — одноапсидный, прямоугольный в плане, над его двухскатной крышей возвышается восьмигранный барабан с луковичным куполом. К западному фасаду примыкает звонница, имеющая шатровое завершение. Храм Покрова Пресвятой Богородицы в д. Ласица относится к Поставскому благочинию.” Пачатак дваццатага стагодзя можна трактаваць як 1901-1920 гады, таму, што пры польскім часе з 1920 па 1939 гады гэтая царква ўжо у Полацкую епархію не ўваходзіла, таму ўсе метрычныя кнігі гэтага часу і перыяда з 1901 года лічацца як кнігі Нарыцкай царквы, хоць царквы ў Нарыцы ў гэты час не было. Назва царквы сяла Нарыцы сустракаецца ў клірыкавай ведамасці 1847 года пры перадачы спраў з Мінскай губерні ў Віленскую.
Усё б было добра, калі б мне на рукі не патрапілі некалькі дакументаў, якія пацвярдзаюць, што існаванне царквы на гэтым месцы было намнога ранейшым, і царква там была уніяцкай (грэка-каталіцкай). Вось запісы пра некаторых уніяцкіх святароў гэтай царквы: 1. Пузыроўскі (Пузырэўскі) Ігнат, Puzyrewski Ignazy, 1741 г.р. З сям’і святара шляхецкага паходжання. Па прэзэнтацыі палкоўніка войска Вялікага Княства Літоўскага Н.Сулістроўскага атрымаў дазвол ад 19.12.1780 на пераход з Полацкай епархіі ў Кіеўска-Віленскую (litterae dimissokiae 19.12.1780), святар царквы у вёсцы Нарыца. 2. Андраеўскі Геранім сын Пратаса (Андржевскй Геронимъ Протазовъ), 1781 г.р. Панамар царквы у в. Нарыца Вілейскага павета з 1816 года па 25.05.1834. І яшчэ некалькі чалавек, святар і штатныя працаўнікі, якія працавалі тут да 25.05.1834. Напэўна гэтая дата і ёсьць дзень перадачы царквы з уніяцкага падпарадкавання ў праваслаўнае.
Мiкалай Палiтыка
Минск, Беларусь
12 просмотров всего, 0 просмотров сегодня