Мы в Telegram
Добавить новость

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Луцк-Козловский. Проект ПК «Вёсачка»

Распрацоўваючы творчыя планы на 2023 год, наш невялічкі журналісцкі калектыў вырашыў прадоўжыць рэдакцыйны … читать полностью дальше

Распрацоўваючы творчыя планы на 2023 год, наш невялічкі журналісцкі калектыў вырашыў прадоўжыць рэдакцыйны праект «Вёсачка». Першы маршрут у новым годзе пралёг у вёску Луцк-Казлоўскі, што амаль за 50 кіламетраў ад Пастаў.

Акунуцца ў сённяшнюю яву вёскі не так і складана. Але ж цікава і тое, якім было яе мінулае. На жаль, удалося адшукаць вельмі мала звестак. Зразумела, што гісторыя Луцк-Казлоўскага звязана з суседняй Казлоўшчынай (былы Казлоўск), якая ўсяго за 2 кіламетры адсюль. Маёнткам Казлоўск валодалі нашчадкі вядомага польска-літоўскага роду князёў Друцкіх-Любецкіх. У 1850 годзе тут быў пабудаваны вадзяны млын, які захаваўся да нашых дзён, дзейнічала агародніцка-земляробчая школа. Відавочна, усе жыхары Луцка працавалі на паноў.

На свяце вёскі, якое праходзіла ў Луцк-Казлоўскім, агучваліся факты не такой даўняй гісторыі. У 1925 годзе тут адбыўся страшны пажар, агонь знішчыў 25 будынкаў. Людзі сталі будаваць хаты воддаль, і так утварыліся хутары. Да 1967 года ў вёсцы працавала пачатковая школа. Спачатку дзеці вучыліся ў хатах Самковічаў і Ваўкоў. Затым — у хаце Сяргея Хахолкі, сям’ю якога раскулачылі і вывезлі ў Казахстан. Працавала бібліятэка.Былі 2 стайні на 50 коней, 2 фермы.

Старэйшына ведае ўсё

Раіса Волк нарадзілася ў Луцк-Казлоўскім і ўвесь час тут жыве, за выключэннем 5 гадоў, калі вучылася на філфаку Вільнюскага педінстытута. Атрымаўшы дыплом, стала выкладаць рускую мову і літаратуру ў Казлоўшчынскай СШ, якую ў свой час закончыла. Адпрацавала ў ёй 48 гадоў, у тым ліку 16 — завучам і 12 — у пенсійным узросце. Зразумела, што былую настаўніцу добра ведаюць не толькі ў яе роднай вёсцы, але і ў навакольных. І яна ведае людзей, іх патрэбы і інтарэсы, вартасці і недахопы. На працягу многіх гадоў з’яўляецца старэйшынам вёскі. Да яе я найперш і звярнулася, прыехаўшы ў Луцк-Казлоўскі.

— За некалькі дзесяцігоддзяў наша вёска, як і іншыя, вельмі пастарэла, але яшчэ жыве. У нас каля паўсотні жыхароў. Многія працуюць на мясцовай ферме. Валерый і Уладзімір Якімовічы, Алег Маляўка, Наталля Кянько, Павел Забела — у рыбгасе «Навінкі», Сяргей Кянько — на Глыбоцкім малочнакансервавым камбінаце, Ксенія Забела — сацработнік, Мая Якімовіч — тэхработнік Казлоўшчынскага сельскага Савета, Наталля Волк — прадавец казлоўшчынскага магазіна, Вольга Елубаева загадвае ласіцкай фермай. Найстарэйшай жыхарцы вёскі Валянціне Дулінец — 91 год, самай маленькай — Вераніцы Маляўцы — трэці годзік. У вёсцы нямала пенсіянераў. Шмат гадоў плённа адпрацавалі ў гаспадарцы Даната Самковіч, Алена Кабайла, Яніна Буката, Марыя Волк, Ядвіга Кадушкевіч і іншыя. На заслужаным адпачынку і былая настаўніца Ганна Гапонік.

Тыя, хто мае сілы і жаданне, трымаюць на ўласных падвор’ях кароў (іх у вёсцы 8), свіней, коз, курэй. Ёсць карова і свінні і ў хляве Раісы Волк, хоць жыве адна (17 гадоў, як аўдавела) і не мае здароўя. Але не ў яе характары сядзець без справы. Па гаспадарцы дапамагаюць дачка Аксана і зяць Уладзімір, якія працуюць урачамі Варапаеўскай райбальніцы, сын Уладзімір і нявестка Оля, якія часта прыяз­джаюць з Глыбокага, дзе жывуць. А найбольшую радасць дораць два ўнукі і ўнучка.

Большасць — мясцовыя

На луцк-казлоўскай ферме ўтрымліваецца 200 галоў дойнага статка, 300 цялят на дарошчванні і 195 цялушак злучнога ўзросту. Даглядаюць іх 15 чалавек. Боль­шасць — жыхары аднайменнай вёскі, але ёсць і з Казлоўшчыны, Шчотак, Парыжа.

— У нас нават сем’ямі працуюць, — расказвала загадчыца фермы Валянціна Курто— Напрыклад, Ірына Махмуціна, яе муж Алег Вярцінскі і іх сын Аляксей, муж і жонка Часлаў Пачкоўскі і Ірына Балінская. Мой муж Славамір таксама заняты тут.

З працаўладкаваннем у такой глыбінцы, як Казлоўшчынскі сельсавет, няпроста. Таму вельмі добра, што захавалася даволі буйная жывёлагадоўчая ферма. Некалі тут быў калгас «Першае мая», потым яго далучылі да былога «Кастрычніка», і гаспадарка стала называцца «Залаты вянок», пазней — ААТ «Парыж-агра». Пасля чарговага ўзбуйнення землі і сельгаспабудовы ўвайшлі ў склад ААТ «Ляхаўшчына-агра», а з мінулага года — сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра».

Уласнікі мяняюцца, але нязменнай застаецца праца на зямлі. Нельга сказаць, што калектыў названай фермы прыкладны, бо іншы раз здараюцца парушэнні працоўнай дысцыпліны. Але жывёла ніколі не застаецца недагледжанай. У гэтым вялікая заслуга загадчыцы фермы. Валянціна Курто — чалавек строгі і патрабавальны. Нездарма яе выбралі дэпутатам Казлоўшчынскага сельскага Савета. Яна ўмее адстойваць інтарэсы вяскоўцаў.

Толькі было б здароўе

У снежні мінулага года Алене Кабайле споўнілася 75. Паштальён, выплачваючы ёй чарговую пенсію, зазначыла: «Радуйцеся, Васільеўна, зараз вам значная прыбаўка».

Дзяржаўнае грашовае забеспячэнне ў старасці жанчына заслужыла сваёй стараннай працай. 38 гадоў яна аддала мясцовай ферме: працавала даяркай, цялятніцай.

— І  сям’я ў нас была вялікая: муж, двое дзяцей, мама, цётка, якая аслепла і жыла з намі, — успамінала жанчына. — Дабудоўвалі, пашыралі дом, каб усім хапала месца. А зараз засталася адна, таму другая палова дома зімой пустуе: навошта ацяп­ляць непатрэбную плошчу? А ўвогуле на жыццё не наракаю. Да мяне наведваюцца сын, які жыве ў Казлоўшчыне і працуе механізатарам, і дачка з Пастаў, маю васьмёра ўнукаў. Вельмі ўважлівыя старшыня сельскага Савета Ірына Кукоўская і сакратар Дзіяна Шалафаненка. Добры паштальён Люда Шэнгоф. Два разы на ты­дзень у вёску прыходзіць аўталаўка і прывозіць усё, што трэба. Чаго яшчэ можна жадаць? Галоўнае, каб здароўе паслужыла.

Справа ў тым, што некалькі гадоў назад Алена Васільеўна перанесла аперацыю. Пасля яе небяспечная хвароба адступіла. Хацелася б, каб назаўсёды.

Жыццё ўсяму навучыла

Я мала што магу расказаць пра вёску, бо жыву тут усяго 30 гадоў, — такімі словамі сустрэла мяне Рамуальда Сінкевіч. А потым разважліва дадала: — Зрэшты, і гэта вялікі адрэзак часу.

Калі б не аварыя на Чарнобыльскай АЭС, яна так і жыла б у Светлагорску на Гомельшчыне, куды трапіла па размеркаванні, закончыўшы Віцебскі тэхнікум электрасувязі. Там выйшла замуж, нарадзіла двух сыноў, сям’я пабудавала кааператыўную кватэру. З абжытага месца сарваліся, баючыся за здароўе дзяцей.

Гаспадарка (тады гэта быў калгас «Першае мая») дала дом, у якім жанчына жыве і зараз. Муж працаваў шафёрам, яна была дыспетчарам. Потым шчыравала швачкай у калгасным швейным цэху, поварам у школьнай сталовай. Усё гэта ў мінулым. Не стала і мужа — аўдавела 5 гадоў назад. Старэйшы сын Павел — настаўнік, жыве з сям’ёй у Брэсце. Малодшы, Міхаіл, пабудаваў дом у Глыбокім, таксама мае сям’ю. Часта прыязджае, дапамагае нарыхтоўваць дровы, сена для дзвюх коз, у іншых гаспадарчых справах. Летась у доме зрабілі электраацяпленне. А як светла, чыста, прыгожа ў пакоях! Усе падаконнікі застаўлены кветкамі. Ля камп’ютара раскашуе вазон руты. «Нас у мамы было сямёра, і яна ўсім раіла мець у доме руту, — успамінала Рамуальда Любаміраўна сваё дзяцінства і маладосць. — Бацькі ўсіх прывучылі да працы». А мне здаецца, што і да прыгажосці — таксама. Яна, створаная рукамі гаспадыні, бачыцца ў кожным куточку дома. Ля яго — мноства кветнікаў. Вяскоўцы казалі, што больш, чым у Любаміраўны, іх ні ў кога няма, і летам тут надзвычай прыгожа. А гаспадыня прызналася, што праца ў кветніках не стамляе, за ёй адпачывае душой.

І на захапленні знаходзіць час

Абавязкова зайдзіце да Наталлі і Сяргея Кянько, — раіла мне старэйшына вёскі. — Добрая сям’я, прыгожа ў доме і ля яго. У Сяргея шмат захапленняў.

Адно з іх — пчалярства. Мяне вельмі здзівіла, што вуллі ста­яць ля самага двара. «Мы пчол не баімся, яны нас не кусаюць, — гаварыў гаспадар. — Калі мяне няма, Наташа можа летам сама злавіць рой. Таксама дапамагае парадкаваць мёд. Не скажу, што з пчоламі шмат клопатаў, але даглядаць іх трэба ўмець».

Яшчэ два Сяргеевы захапленні — паляўніцтва і рыбалоўства. «Гэтай зімой аднойчы пайшла з мужам на рыбалку на Крыўское возера, — расказвала Наталля. — У той дзень Сяргей злавіў там сома вагой 14 кілаграмаў 400 грамаў. Да гэтага найбуйнейшым яго трафеем быў сом вагой 9 кілаграмаў 600 грамаў».

У доме Кянько звярнула ўвагу на грамату дазорцы крыніцы святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона за подпісам святара храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Даведалася, што на працягу многіх гадоў яны даглядаюць гэту крыніцу. Вось так, паспяваюць усюды, нягледзячы на тое, што працуюць не на месцы: Сяргей ездзіць на работу ў Глыбокае, а Наталля — прадавец рыбгаса «Навінкі» на выязным гандлі.

Усё задавальняе

Вольга Елубаева магла стаць культработнікам. Прынамсі, цэлы год яна, маладзенькая дзяўчына, працавала мастацкім кіраўніком Казлоўшчынскага СДК.

— Але зразумела, што гэта не маё, — прызналася ў размове са мной. — Намнога больш, чым культура, мяне цікавіла сельская гаспадарка, асабліва жывёлагадоўля. Таму звольнілася з работы і паступіла ў Лужаснянскі сельгас­тэхнікум.

Пасля яго заканчэння Оля працавала ў калгасе імя Даватара ў Шаркаўшчынскім раёне. Там выйшла замуж, нарадзіла сына. Але жаночае шчасце не збылося: сям’я па віне мужа распалася, Сярожу выхоўвала адна. У 2000 го­дзе вярнулася ў родныя мясціны, купіла дом у Луцк-Казлоўскім. Кіраўніцтва калгаса прапанавала работу даяркай на мясцовай ферме. Потым на працягу 4 гадоў яна была галоўным заатэхнікам, а калі гаспадарку далучылі да суседняй, стала загадваць фермай: спачатку — луцк-казлоўскай, а з 2020 года — ласіцкай.

— Хоць і далёка ад дома, але тут мяне ўсё задавальняе, — расказвала. — Пагалоўе на ферме невялікае, у калектыве толькі 8 чалавек. Усе адказныя і старанныя, прыемна працаваць з такімі людзьмі.

Нягледзячы на тое, што жыве адна, Вольга заўсёды трымала вялікую гаспадарку: трох кароў, дзвюх свінаматак. Але ў 2021 годзе яна цяжка захварэла. Ні пра якія фізічныя нагрузкі не магло быць і размовы. Усю жыўнасць давялося прадаць. Перанесла складаную аперацыю, амаль год была на бальнічным. На работу выйшла ў жніўні мінулага года.

Зараз адчувае сябе добра і пачала абзаводзіцца гаспадаркай. «Найперш набыла карову, бо без малака не магу, — казала. — Абавязкова куплю бычка, свіней». «І зноў будзеце ўпраўляцца з імі адна?» — пытаюся. «А мне не прывыкаць, — усміхнулася жанчына. — Спраўлюся, ды і сын са сваёй дзяўчынай прыязджаюць з Глыбокага, дапамагаюць».

Я слухала Вольгу і думала: калі чалавек мае мэту ў жыцці і не лянуецца працаваць, то пераадолее любыя выпрабаванні.

Фаіна Касаткіна

 

по материалам: https://www.postawy.by/2023/01/sledujushhij-punkt-ostanovki-na-marshrute-redakcionnogo-proekta-vjosachka-luck-kozlovskij/

Газета «Поставский край»

 

Читайте на 123ru.net

Другие проекты от 123ru.net



Архангельск

Житель Архангельской области выиграл в гослотерею от «Столото» более миллиона рублей



Жизнь

Делегация МГППУ посетила в Ханое Представительство РФ «Русский дом»




Українські новини

ОіБ - охорона і безпека: замовляй охорону в Харькові



Новости 24 часа

Генералов много, а Норат Тер-Григорьянц один!



Game News

Представлен кооперативный геймплей Warhammer 40,000: Space Marine 2



Москва

В Ростове летом хотят высадить почти миллион цветов



News Every Day

Man City star James McAtee lined up for dream Champions League transfer after Sheffield United relegation



Интернет

Hybrid вышла на рынок Мексики



Москва

Путин провел рабочую встречу с главой Ингушетии Калиматовым в Кремле



Игорь Бутман

Трансляцию концерта джазового оркестра Бутмана посмотрели 50 млн китайцев



Москва

В Коломне пройдет традиционное собрание садоводов



Ролан Гаррос

Теннисист Рублев вышел во второй круг Открытого чемпионата Франции



Москва

Компания ICDMC приняла участие в торжественном открытии выставки “Тульское качество”



Svetlana L

Дипломатическая бизнес-встреча «Россия - Африка» прошла в Белом Особняке Villa Barvikha



Симферополь

Розыск: в Крыму третий день ищут девочку пятнадцати лет



Москва

В Подмосковье сотрудники Росгвардии задержали подозреваемого в краже товаров из магазина



Москва

Собянин: Трасса Солнцево — Бутово — Варшавское шоссе будет готова в 2026 году



Москва

Сотрудники Росгвардии задержали устроившего стрельбу с балкона мужчину в Подмосковье 



103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России





Топ 10 новостей последнего часа




Новости России

Лидера оппозиционной партии «Шанс» отпустили через три часа после задержания

«Адвокат Валиевой: ей подсыпали допинг и сделал дедушка». Серьёзное расследование.

ТАСС: Паралимпийский комитет России провел урок и мастер-классы для участников СВО

Источник 360.ru: в реке Сетунь в Москве произошел разлив нефтепродуктов


Москва

Компания ICDMC приняла участие в торжественном открытии выставки “Тульское качество”






Rss.plus

Компания ICDMC приняла участие в торжественном открытии выставки “Тульское качество”

Компания ICDMC приняла участие в торжественном открытии выставки “Тульское качество”

Генералов много, а Норат Тер-Григорьянц один!

Компании Группы "Интеррос" взяли ряд наград премии FINAWARD

Moscow.media
Москва

Собянин: В июне в Москве пройдет цикл мероприятий для собак и их владельцев



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Игорь Бутман

В «Зарядье» пройдет премьера спектакля Хабенского и Бутмана




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Бойцовская лига «Наше Дело» представит спортивную зону на Дне России

При поддержке MR Group прошел полумарафон «ЗаБег.РФ»

Аделина Панина: какие элементы фэншуй должны быть на кухне, чтобы есть и худеть


WTA

Касаткина опустилась на 13-ю строчку в рейтинге WTA, Рахимова поднялась на 18



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Сотрудники Росгвардии задержали устроившего стрельбу с балкона мужчину в Подмосковье 



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России