Касцевіч: задача на новую пяцігодку - узровень беспрацоўя не большы за 4,2 працэнта
За мінулую пяцігодку ўзровень беспрацоўя знізіўся з 5,8 працэнта да 4 працэнтаў (па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы). "Гэта здаровы ўзровень беспрацоўя, які дазваляе падтрымліваць здаровую канкурэнцыю на рынку працы, - адзначыла міністр. - І мы выйшлі на ўзровень занятасці 83,7 працэнта з узроўню 80,9 працэнта ў 2016 годзе"