Больш за 100 юных фехтавальшчыкаў паспрачаюцца за ўзнагароды спаборніцтваў "Клінкі Палесся"
На працягу двух дзён спаборнічаць на рапірах будуць юнакі і дзяўчаты 2006 года нараджэння і маладзейшыя. Усяго за ўзнагароды паспрачаюцца больш за 100 удзельнікаў. Яны прадстаўляюць Брэсцкую, Гродзенскую, Гомельскую, Магілёўскую, Мінскую вобласці і Мінск.