Лукашэнка: сялян проста па азначэнні крыўдзіць нельга
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе надзейна забяспечыць захаванне інтарэсаў вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі пры пастаўках перапрацоўшчыкам. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Анатолем Бубенам і намеснікам прэм'ер-міністра Аляксандрам Субоціным.