Масква высылае супрацоўнікаў консульстваў краін Балтыі
Сёння паслы Латвіі і Эстоніі, часовая павераная ў справах Літвы былі выкліканы ў МЗС. Ім заяўлены рашучы пратэст у сувязі з закрыццём расійскіх генеральных консульстваў у Клайпедзе, Ліепаі, Даўгаўпілсе, Нарве і канцылярыі консульскага аддзела пасольства Расіі ў Эстоніі (г.Тарту).