Абласны фестываль "Берасцейскія сані" правядуць у Баранавічах 13-15 студзеня
Фестываль-кірмаш "Берасцейскія сані" ўпершыню правялі ў Брэсце ў студзені бягучага года. Мерапрыемства вырашана было зрабіць традыцыйным і праводзіць па чарзе ў розных кутках вобласці.