Аляксандр Ляховіч выйграў першае золата чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях
Аляксандр Ляховіч быў першым у хадзьбе на 10 км, прайшоўшы 50 кругоў па манежы за 40 мін 27,86 сек. Серабро выйграў Уладзімір Калеснік, які прадстаўляе Брэсцкую і Гомельскую вобласці, - 41 мін 6,93 сек. Бронза дасталася спартсмену з Віцебскай вобласці Анатолю Гомелеву - 41 мін 10,99 сек.