НББ падрыхтавала выстаўку да 150-годдзя з дня нараджэння Лесі Украінкі
25 лютага спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Ларысы Пятроўны Косач-Квіткі, вядомай як Леся Украінка. Адна з самых выдатных асоб украінскай культуры не проста вывела літаратуру краіны на новы ўзровень, але і стаяла ў авангардзе нацыянальнага руху.