Мінэнерга растлумачыла прычыны адключэнняў першага энергаблока БелАЭС ад сеткі
Найперш трэба нагадаць, што першы энергаблок станцыі знаходзіцца на этапе доследна-прамысловай эксплуатацыі, які прадугледжвае паслядоўнае асваенне магутнасці рэактарнай устаноўкі (75-90-100 працэнтаў ад намінальнай) з правядзеннем неабходных выпрабаванняў, у тым ліку рэжым з адключэннем ад сеткі і планавым спыненнем блока.