Нацыянальны конкурс "Каманда будучыні" для маладых лідараў пройдзе з 11 па 26 сакавіка
Анансаваны на VI Усебеларускім народным сходзе конкурс стартуе з напрамку "Палітыка". Вынікі будуць падведзены на першым Беларускім маладзёжным парламенцкім форуме, які адбудзецца 25-26 сакавіка ў Мінску і збярэ каля 100 прадстаўнікоў.