Беларускія тэнісісткі прабіліся ў чвэрцьфіналы турніраў у ЗША і Францыі
Вольга Гаварцова ў 1/8 фіналу спаборніцтваў у амерыканскім Чарльстане (прызавы фонд $100 тыс.) выйграла ў інданезійскай тэнісісткі Алдзілы Сутджыядзі (401) - 7:5, 0:6, 6:4. А Аляксандра Сасновіч і датчанка Клара Таўсан выйшлі ў чвэрцьфінал, атрымаўшы перамогу над кітайска-нідэрландскім дуэтам Ван Сю / Аранча Рус - 6:3, 6:3.