Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў канцы тыдня
Пасля перыяду цёплага і сухога надвор'я ў бліжэйшыя суткі сітуацыя ў атмасферы зменіцца. У чацвер, 13 мая, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў і халаднаватай паветранай масы.