Дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні
Шырокі цыкланічны віхор, размешчаны над Цэнтральнай Еўропай, сфарміраваў у Беларусі ўстойлівы паўднёвы перанос паветраных мас. Да нас паступае цёплае паветра, але насычанае вільгаццю, таму ў бліжэйшыя дні без дажджоў не абыдзецца.