Сістэма пошуку "Работа без граніц" для краін ЕАЭС ужо даступна ў тэставым рэжыме
Мінпрацы прадставіла свой стэнд на выстаўцы XXVII Міжнароднага ІКТ-форуму "ТІБО-2021", які праходзіць у Мінску з 1 па 4 чэрвеня. Асобнае месца ў прэзентацыі адведзена пошукавай сістэме "Работа без граніц".