Беларусь абмяжуе ўвоз птушкі з Літвы з-за птушынага грыпу
Паводле інфармацыі Генеральнага дырэктарата па ахове здароўя і бяспецы харчовых прадуктаў Еўрапейскай камісіі і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл, на тэрыторыі Літвы зарэгістраваны выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып.