Беларускія лёгкаатлеты выйгралі тры медалі на міжнародным турніры ў Чэхіі
Два медалі прынеслі ў скарбонку беларускай дружыны кап'якідальнікі. Золата выйграў Павел Мялешка, які ў чацвёртай спробе адправіў снарад на 85 м 06 см, аформіўшы тым самым алімпійскую ліцэнзію на Гульні ў Токіа.