У наваколлі Іерусаліма бушуюць лясныя пажары, ідзе эвакуацыя людзей
З агнём змагаюцца 28 пажарных брыгад і чатыры самалёты. Тым не менш кантроль над пажарамі пакуль узяць не ўдалося. Полымя актыўна набліжаецца да жылых паселішчаў, вядзецца эвакуацыя людзей.