Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены па паўднёвым захадзе Беларусі 1 ліпеня з-за навальніц
У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, раніцай і днём па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя ліўні, днём у асобных раёнах град.