Місія МАГАТЭ па пытаннях фізічнай абароны пачала работу на пляцоўцы БелАЭС
"Эксперты кансультатыўнай місіі МАГАТЭ па пытаннях фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі (місія IPPAS) пачалі работу на пляцоўцы БелАЭС. На працягу двух дзён яны вывучаць матэрыялы па пытаннях функцыянавання сістэмы фізічнай абароны БелАЭС, а таксама наведаюць аб'екты станцыі", - расказалі ў прэс-службе.