Серыю вітамінных дабавак распрацавалі вучоныя БДУ
Даследаванні, праведзеныя ў рамках рэспубліканскай праграмы "Дзіцячае харчаванне", паказалі, што аднымі з дэфіцытных мікраэлементаў у насельніцтва Беларусі розных узростаў з'яўляюцца вітаміны групы В. На іх кампенсаванне арыентавана распрацоўка вучоных БДУ.