Забарона на наведванне лесу знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі
Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лесу прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежавальныя меры ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі.