Каладзінская: рада стаяць на алімпійскім п'едэстале, ён для мяне доўгачаканы
"Пасля прайгранага паўфіналу было вельмі сумна ад таго, што на нейкае імгненне страціла канцэнтрацыю і большую частку ўчарашняга дня прысвяціла ўсведамленню таго, што адбылося. Тым не менш, я рада стаяць на гэтым п'едэстале. Ён для мяне доўгачаканы", - сказала Ванэса Каладзінская.