Алімпійскі прызёр Кадзімагамедаў: вельмі рады, што заваяваў медаль для Беларусі
"Цікава было пазмагацца супраць такіх зорак сусветнай вольнай барацьбы, як Кайл Дэйк і Франк Чаміза. І ўжо тым больш у іх выйграць. Цяпер трэба паглядзець, што было не так у фінале, і папрацаваць над памылкамі. Званне алімпійскага чэмпіёна для мяне - вяршыня ў спорце. Наперадзе Гульні ў Парыжы, будзем старацца", - адзначыў сярэбраны прызёр.