У Беларусі да канца тыдня захаваецца дажджлівае надвор'е
У канцы тыдня надвор'е Беларусі будуць вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і франтальныя раздзелы ад цыклону з цэнтрам над поўднем Балтыкі і поўначчу Польшчы. Чакаецца няўстойлівае і з паніжаным тэмпературным рэжымам надвор'е.