Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву з 55-годдзем установы
"За гэтыя гады ў сценах вучылішча вырасла цэлая плеяда выдатных спартсменаў - чэмпіёнаў Еўропы, свету і Алімпійскіх гульняў, сярод якіх Кацярына Карстэн, Віталь Шчэрба, Вікторыя Азаранка, Марына Лобач, Сяргей Мартынаў, Максім Недасекаў і многія іншыя", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.