Лукашэнка 15-17 верасня прыме ўдзел у самітах АДКБ і ШАС у Душанбэ
У Душанбэ Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. На палях мерапрыемстваў Прэзідэнт Беларусі таксама правядзе сустрэчы з замежнымі лідарамі.