"Будзе вам італьянская забастоўка". Лукашэнка паабяцаў праверыць выкананне дзяржорганамі яго даручэнняў
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, што ў бліжэйшы час "альтэрнатыўна" падключыць кадры для таго, каб праверыць ва ўрадзе, Адміністрацыі і КДК, як выконваюцца яго даручэнні. "І калі яны не выконваюцца, вось тады вам будзе італьянская забастоўка. Я вас проста папярэджваю", - заявіў беларускі лідар.