За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1995 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1645
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 553 795 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 529 853 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.