Кітайскі гімнаст Чжан Бохэн выйграў золата ЧС-2021 у мнагабор'і
Прадстаўнік Кітая вызначыўся ў асабістым мнагабор'і. Па выніках фіналу ён набраў 87,981 бала. Серабро на рахунку японца Дайкі Хасімота, які лідзіраваў пасля кваліфікацыі, - 87,964. Бронзу выйграў украінскі спартсмен Ілья Коўтун - 84,899 бала.