"Віцязь" плануе запусціць серыйную вытворчасць электракатлоў у пачатку 2022 года
Распрацоўка новага для шматпрофільнага прадпрыемства асартыменту вырабаў праводзіцца ў рамках разгорнутай у Беларусі кампаніі па пашырэнні выкарыстання электраэнергіі ў розных сферах, у тым ліку па пераводзе жыллёвага фонду на сістэмы ацяплення з выкарыстаннем электрычнасці.