Экспартныя перавозкі грузаў па БЧ у студзені-кастрычніку ўзраслі амаль на 9 працэнтаў
Таксама ў студзені - кастрычніку на 3,9 працэнта павялічыўся аб'ём пагрузкі грузаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года і склаў 71,2 млн т. "Вырас аб'ём пагрузкі хімічных і мінеральных угнаенняў, нафтапрадуктаў, цэменту, прамсыравіны, каменнага вугалю, збожжа, хімікатаў", - адзначылі ў прэс-цэнтры.