Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў БДУКМ прадставяць на выстаўцы ў Мінску
У экспазіцыі - дыпломныя праекты студэнтаў факультэта мастацкай культуры кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выпускнікі прэзентуюць аўтарскія творы ў розных відах і напрамках сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, такіх як: кераміка, ткацтва, батык.