НАК зацвердзіў склад зборнай па хакеі на ЕЮАФ-2022
У склад каманды ўвайшлі 20 ігракоў пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Андрэя Міхалёва. Спаборніцтвы па хакеі з шайбай у Вуакаці пройдуць з 13 па 17 снежня, а асноўны ЕЮАФ па іншых відах спорту запланаваны на 20-25 сакавіка 2022 года.