Дзяржузнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны дырэктар Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа Віктар Вайшнаровіч і наладчык зварачнага і газаплазмарэзальнага абсталявання рамонтна-энергетычнага цэха нумар 5 Мінскага электратэхнічнага завода імя В.І.Казлова Анатоль Яленіч.