НАН Беларусі назвала лаўрэатаў прэмій для маладых вучоных 2021 года
Прэміі для маладых вучоных НАН Беларусі заснаваны ў 2019 годзе ў мэтах падтрымкі і заахвочвання таленавітых маладых вучоных, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі, стымулявання іх творчай ініцыятывы, умацавання кадравага патэнцыялу, увекавечання памяці выдатных беларускіх вучоных і папулярызацыі ведаў аб гісторыі беларускай навукі.