Дырэкцыя "Славянскага базару ў Віцебску" расказала аб навінках фестывалю
Творчая праграма пад эгідай Саюзнай дзяржавы пашырыцца і замест аднаго дня будзе доўжыцца некалькі. Такую ідэю ў мінулым годзе выказаў у час сустрэчы з дырэкцыяй фестывалю і моладдзю дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, і на 31-м форуме мастацтваў яе ўвасобяць з размахам.