ДМК: для асобных катэгорый тавараў усе мытныя аперацыі будуць спрошчаны
Акрамя таго, плануецца зрабіць крок насустрач не толькі экспарцёрам, але і грузаперавозчыкам. "Мы гатовы не прастаўляць свае штампы на суправаджальных дакументах, калі таго не запатрабуе сам перавозчык. Па сутнасці, гэта пытанне прадугледжана комплексным планам", - адзначыў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Валіеў.