Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты гандбольнай Лігі чэмпіёнаў
Пасля паядынкаў 1/8 фіналу ў чвэрцьфінал прабіўся толькі адзін былы сапернік чэмпіёнаў Беларусі гандбалістаў клуба "Мяшкоў Брэст". Французскі "Манпелье" перамог па суме дзвюх сустрэч партугальскі "Порту" - 29:29 (у гасцях) і 35:27 (дома).