Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 50 раёнах Беларусі
Больш за ўсё абмежаванні закранулі Мінскую вобласць, дзе наведванне лясоў абмежавана ў 20 раёнах (Вілейскі, Стаўбцоўскі, Смалявіцкі, Мінскі, Слуцкі, Капыльскі і іншыя). У Гродзенскай вобласці абмежаваны для наведвання 7 раёнаў, Гомельскай - 16, Брэсцкай - 5, Магілёўскай - 2. Віцебскую вобласць забароны і абмежаванні пакуль не закранулі.