Праект "Сучасная медыцына ў рэгіёны" павялічыць прафесійны патэнцыял медыкаў ЦРБ
"Мы з задавальненнем далучыліся да рэалізацыі праекта. У нас ёсць вялікі патэнцыял, у тым ліку кадравы, які трэба рэалізоўваць. Ёсць дастатковая колькасць работнікаў, якія ўжо многае ўмеюць, і задача - пашырыць колькасць методык, якімі яны будуць валодаць і выкарыстоўваць у рабоце, у першую чаргу ў сферы малаінвазіўнай хірургіі", - сказаў Вадзім Трубчык.