Дажджы з навальніцамі ў пачатку тыдня і да +32°С у выхадныя. Прагноз надвор'я на 14-19 чэрвеня
Пачатак рабочага тыдня абяцае быць дажджлівым. У аўторак, 14 чэрвеня, умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца праз тэрыторыю нашай краіны на Пскоўскую вобласць Расіі.