Фламандская графіка, скарбы Пакістана, залатая хахлама: "Славянскі базар" абяцае багатую выставачную праграму
"Да нас прыязджае выстаўка фламандскай і галандскай графікі канца XVII-XIX стагоддзяў, прадастаўленая прыватным калекцыянерам. Яе цэнтральным ядром будуць работы Ван Дэйка, Рэмбранта, Ван Гога. Экспазіцыя будзе адкрыта ўжо ў канцы чэрвеня", - падзялілася Таццяна Старынская.